Індыя абвясціла, што гатовая купіць акцыі "Беларуськалія"
З такой заявай выступіў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Індыі ў Беларусі Манодж Бхарці.
Па яго словах, як перадае БелаПАН, ураду Беларусі накіравалі афіцыйную прапанову пра куплю акцый "Беларуськалія". Індыя не паведамляе, якую частку акцый і за які кошт гатовая купіць.
Дарэчы, сёння індыйская газета Mint апублікавала інфармацыю, што Індыя разлічвае на 20—25% акцый "Беларуськалія" і гатовая заплаціць за іх 6—7 млрд долараў.
Нагадаем, у чэрвені Лукашэнка ацэньваў прадпрыемства ў 30 млрд долараў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Беларусь вядзе перамовы таксама з Кітаем і Расіяй.