Інэса Крутая з бацькамі папрасіла палітычнага прытулку ў Нямеччыне

Палітычнага прытулку просяць сама Інэса, яе бацька і маці-інвалід, паведамляе БелаПАН. Што цяпер з бацькам, пацярпелая ад выбуху ў мінскім метро Інэса Крутая не ведае. Ёй таксама невядома пра інцыдэнт, за які на бацьку пачалі крымінальную справу, пра што паведаміў 22 верасня суддзя Аляксандр Федарцоў.

Нагадаем, Аляксандр Крутой прадстаўляе на судзе інтарэсы сваёй дачкі. Ён часта выступаў з хадайніцтвамі. Увечары 20 верасня Крутога затрымалі міліцыянты і звінавацілі ў хуліганстве. 21 верасня стала вядома, што яго адправілі ў псіхіятрычную лякарню па накіраванні пракурора.

Таксама паведамляецца, нібыта 17 жніўня Крутой выліў на галаву галоўнага лекара медустановы два паўлітровыя слоікі з мачой.

Па словах Інэсы Крутой, цяпер сям'я шукае адваката для бацькі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі