Інфармацыі пра спыненне палётаў памежнай авіяцыі пакуль няма

Трагедыя адбылася сёння прыкладна а 15.45 у раёне вёскі Вілейты, прыкладна ў кіламетры ад беларуска-літоўскай мяжы. На борце верталёта памежнай службы знаходзілася пяць чалавек — два члены экіпажа і трое журналістаў, якія здымалі сюжэт пра памежжа. Усе яны загінулі, перадае БелаПАН.

Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі знаходзіцца на месцы падзення верталёта і невядома, ці аддаваў ён распараджэнне аб спыненні палётаў у памежжы на французскіх “Еўракоптэрах”. Чатыры верталёты гэтай фірмы Беларусь закупіла ў 2009-2010 гадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі