Інфляцыя за травень склала 13,1%
Спажывецкія кошты на тавары і паслугі сёлета ў траўні павялічыліся ў параўнанні з красавіком больш як на 13%.
Увогуле ж з пачатку года (у параўнанні са снежнем 2010 года) інфляцыя перавысіла 25%, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.
За год (ад траўня 2010-га да траўня 2011-га) інфляцыя склала амаль 33%.
Нагадаем, што прагноз на 2011 год прадугледжваў інфляцыю ў межах 7,5-8,5%.