"Інфронт" стаў партнёрам мінскага чэмпіяната свету па хакеі

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Федэрацыі хакея Беларусі.

"Падпісанне дамовы адбылося. Зараз [11:30. — Заўв. ЕРБ] супрацоўнікі ФХБ праваджаюць прадстаўнікоў "Інфронт" у аэрапорт".

Швейцарская кампанія "Інфронт" з'яўляецца адным з сусветных лідараў у галіне спартовага маркетынгу. Яна была партнёрам Міжнароднай федэрацыі хакея Міжнароднай федэрацыі хакея падчас чэмпіянатаў свету 2009 і 2010 гадоў. Дагэтуль было вядома, што кампанія возьме ўдзел у арганізацыі трох наступных сусветных першынстваў па хакеі. Цяпер яна далучыцца і да падрыхтоўкі мінскага чэмпіянату.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі