Ініцыятары шэсця ў Мінску не думаюць, што будуць іншыя варыянты свята
Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі старшыня Партыі БНФ, сябра аргкамітэту па адзначэнні Дня Волі Аляксей Янукевіч.
Паводле яго слоў, пра існаванне іншых аргакамітэтаў святкавання 95-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР нічога невядома. Таму, верагодна, ніякіх альтэрнатыўных варыянтаў не будзе. "Добра, каб нам хапіла сілаў годна адзначыць па адной праграме гэтую дату”, сказаў Аляксей Янукевіч.
Нагадаем, у планах сяброў аргкамітэта правесці 24 сакавіка мітынг на плошчы Бангалор і сход у Палацы культуры МТЗ.
Фота — bymedia.net