“Інтэр РАО”: Мы ўжо тры месяцы працуем у доўг

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар "Інтэр РАО" Мікалай Гарэлаў.


Гарэлаў: “Паводле стану на пачатак сённяшняга дня Беларусь не ліквідавала пазыку па другім траншы. Таму мы падалі заяўку па спыненні паставак. Мы ўжо некалькі разоў давалі адтэрміноўку “Белэнэрга”, але мы не можам тры месяцы працаваць у доўг”.


Калі нават пастаўкі энергіі давядзецца прыпыніць, кажа прадстаўнік "Інтэр РАО", пры аплаце пазыкі яны адразу ж адновяцца. Дарэчы, тэхнічна адключыць пастаўкі проста, кажа Гарэлаў, — амаль як вымкнуць рубільнік. 


Па яго словах, доля расійскай электраэнергіі сёння складае прыкладна 10% у сутачным энергаспажыванні Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі