Качмарак — новы кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю

5 чэрвеня пасля свайго абрання 45-гадовы паляк Філіп Качмарак заявіў, што будзе працягваць палітыку свайго папярэдніка. Адносіны з Беларуссю ён назваў вельмі складанымі.

"Пасля прэзідэнцкіх выбараў палітычнае супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю было значна абмежавана і грунтуецца на кантактах на экспертна-працоўным узроўні. Нашай задачай у найбліжэйшыя месяцы будзе падтрымка развіцця дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку аб'яднанняў і незалежных медыя, сітуацыя з якімі пагаршаецца".

На першым пасяджэнні пад кіраўніцтвам Качмарака еўрадэпутаты прынялі зварот з заклікам уганараваць зняволенага беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміі свету.

БелаПАН паведамляе, што Філіп Качмарак з'яўляецца ўраджэнцам Познані. На радзіме з'яўляецца членам партыі "Грамадзянская платформа", а ў Еўрапарламенце, куды быў абраны ў 2004 годзе, уваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі.

Фота — filipkaczmarek.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі