Каля Зямлі праляцеў вялікі астэроід, раніцай чакаюць новага "госця"
2012 KP24 памерам у шасціпавярховы дом (каля 18 метраў) у панядзелак вечарам набліжаўся да нашай планеты на адлегласць 57 тысяч кіламетраў.
Ужо раніцай у аўторак Зямлю чакае чарговы госць — астэроід 2012 KT42, які праляціць у 20 тысячах кіламетраў. Яго памер складае — ад 3 да 10 метраў, інфармуе РІА "Новости".