Камунальнікі саджаюць дрэвы ў шторм: ”Сёння ж не -15, можна” (фота)
Бо калі грунт падвезлі і ямы выкапалі — варта пасадзіць.
Пра гэта Еўрарадыё заявілі ў “Мінскзелянбудзе”.
Супрацоўніца: “Нельга саджаць, калі -15 градусаў. А пры такой тэмпературы можна. Сёння ж дзесьці -7. Калі ямы ўжо выкапалі і грунт падвезлі, то можна саджаць”.
Пра высадку дрэваў у снег паведамляюць жыхары вуліцы Нёманскай у сталічным мікрараёне Каменная Горка.
Фота: tut.by