Кастусёў: чыноўнік напісаў, што ў 2010 годзе адмянілі рашэнне 2012-га!

Лісты прыйшлі з прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн" і Мінгарвыканкама.

Нагадаем, у пачатку сакавіка 2010 года гарадская камісія па найменаванні і перайменаванні прыняла рашэнне, што станцыя метро "Плошча Леніна" атрымае назву "Плошча Незалежнасці". Аднак ужо ў траўні 2010-га гэтае рашэнне было адмененае. Кастусёву з выканкаму патлумачылі, што на гэта паўплывалі больш за 40 дасланых меркаванняў людзей, пераважна негатыўных.

Проста фантастычны ліст Рыгор Кастусёў атрымаў з Мінскага метрапалітэна за подпісам Казакевіча, выконваючага абавязкі начальніка. Ён напісаў, што ў траўні 2010 года было адмененае рашэнне камісіі ад... 02.03.2012 года!

Вось што распавёў Еўрарадыё пра свае далейшыя дзеянні Рыгор Кастусёў:

"Буду заўтра рыхтаваць ліст у камісію і буду звяртацца праз сацыяльныя сеткі да ўсіх сваіх сяброў, каб яны таксама паспрабавалі дасылаць свае лісты, свае меркаванні па гэтым пытанні. У назвах станцый метро ў горадзе існуе такая блытаніна, што чужому чалавеку, які туды трапляе, вельмі цяжка арыентавацца".

Паводле слоў Кастусёва, ён хоча паглядзець на дакументы, якія два гады таму прымусілі сябраў камісіі змяніць сваю пазіцыю.

Фота — narodny.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі