КДБ апублікаваў ліст Міхалевіча да Лукашэнкі
Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ у адказ на заяву Алеся Міхалевіча пра катаванні апублікаваў вытрымкі з яго ліста да Лукашэнкі.
Міхалевіч піша, што падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі "не сказаў нічога кепскага ні ў Ваш адрас, ні ў адрас Вашых блізкіх і родных". Выказваючы шкадаванне, што "адбыўся канфлікт і пацярпела шмат людзей", ён просіць "асабіста ўзяць пад свой кантроль пытанне пра мой далейшы лёс".
Размяшчаючы на сайце КДБ фотакопію ліста, ЦІГС канстатуе, што гэтае прашэнне "пра паблажку" таксама ўлічвалася, калі следства прымала рашэнне аб змяненні меры стрымання для Міхалевіча.
ЦІГС рэзюмуе: "Заявы А. Міхалевіча адносна канфідэнцыйных адносінаў з органамі дзяржаўнай бяспекі і "катаванняў" у СІЗА не адпавядаюць рэчаіснасці, а інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў сувязі з гэтым, з'яўляецца паклёпніцкай".