КДБ шукае шведскіх мядзведзікаў у журналіста
Супрацоўнікі КДБ ладзяць ператрус у Антона Сурапіна — рэдактара сайта bnp.by.
На гэтым рэсурсе 4 ліпеня былі ўпершыню апублікаваныя здымкі плюшавых мядзведзікаў, скінутых на Івянец і Мінск. Пра ператрус Сурапін паспеў паведаміць сваім калегам. На цяперашні час сувязі з ім няма, перадае Радыё "Свабода".
Фота — phantom-187.livejournal.com