Хлеб і малочныя прадукты зноў даражэюць
Такое рашэнне прыняло Міністэрства эканомікі.
Як інфармуе БелаПАН, максімальныя адпускныя кошты на хлеб і малочныя прадукты павялічацца на 5%. Акрамя хлеба падаражэюць малако, кефір, смятана і іварог.
Перад тым хлеб і малочная прадукцыя даражэлі на 5% на пачатку жніўня.