Кіпрскі парламент адхіліў непапулярны законапраект аб падатку на дэпазіты
Галасаванне прайшло ўвечары ў аўторак. 36 дэпутатаў галасавалі супраць, 19 устрымаліся, а тых, хто падтрымаў законапраект, не было.
Як паведамляе РІА "Новости", сесію парламента транслявала кіпрскае дзяржаўнае тэлебачанне.
Нагадаем, новы закон мусіў бы ўвесці прымусовае спісанне часткі дэпазітаў у выглядзе "падатку". 6,75% плануецца спісаць у тых, хто мае на дэпазітах 20-100 тысяч еўра, 9,9% — з больш буйных укладаў. Папярэдняе рашэнне аб спісанні было прынятае ўрадам Кіпра пад ціскам крэдытораў ЕС. Аднак яно выклікала сапраўдную паніку сярод укладчыкаў і паставіла пад пагрозу існаванне фінансавай сістэмы краіны.
Мяркуецца, што перамовы пра фінансавую будучыні Кіпра працягнуцца ў сераду. Прэзідэнт Нікас Анастасіядзіс склікае тэрміновы савет лідараў партый.
Фота — Reuters