Кіраўнік Мінску не захацеў сустрэцца з пастарам "Новага жыцця"

15 студзеня чыноўнікі паведамілі пра гэта ў царкву па тэлефоне. Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на юрыста царквы "Новае жыццё" Сяргея Луканіна. Чыноўнікі заявілі, што "пытанне, якое планавалася абмеркаваць на сустрэчы, не ўваходзіць у кампетэнцыю старшыні Мінгарвыканкама".

Між тым, кажа юрыст, прадстаўнікі царквы толькі хацелі, каб Мінгарвыканкам адмяніў уласнае рашэнне ад 17 жніўня 2005 года. Тады было вырашана забраць у рэлігійнай грамады зямлю, пасля чаго пачалося сямігадовае змаганне вернікаў за сваю царкву. Справа дайшла да Вярхоўнага гаспадарчага суда, і пратэстанты прайгралі працэс. Урэшце некалькі тыдняў таму ўлады перасталі ціснуць на вернікаў "Новага жыцця".

Дамагацца сустрэчы з кіраўніком горада царква пачала 30 лістапада 2012 года. Па словах Луканіна, прадстаўнікі Мінгарвыканкама абяцалі яму, што сустрэа адбудзецца сёлета ў студзені.

Фота — forreligiousfreedom.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі