Кіроўца Porsche, які наехаў на школьніка, не прызнае свае віны
У панядзелак у Фрунзенскім судзе сталіцы пачаўся разгляд гучнай справы пра гібель школьніка пад коламі аўтамабіля.
Нагадаем, што кіроўца Porsche збіў насмерць 9-гадовага мінскага школьніка 13 лістапада 2012 года. Здарэнне адбылося каля школы №23 у сталічным мікрараёне Сухарава. Трагічнае здарэнне набыло шырокі розгалас.
Сёння ў судзе абвінавачаны не прызнаў сябе вінаватым ні па адным з пунктаў. Ён сядзіць у клетцы. Суддзя забараніла відэа- і фотаздымкі.
Анлайн з суда глядзіце тут.
Фота — bymedia.net