Кітайцы хочуюць пабудаваць калгас на Гомельшчыне
Гомель наведала дэлегацыя Ўнутранай Манголіі – аўтаномнага раёна Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Кітайцы ўжо не ўпершыню наведваюць Гомельскую вобласць. Мэта цяперашняга візіту — падпісанне новых пагадненняў у эканамічнай і сацыяльнай сферах.
Як паведамляе газета “Савецкі раён”, кітайцы гатовыя арандаваць частку сельскагаспадарчых тэрыторый Гомельшчыны і пабудаваць калгас для сумеснай вытворчасці малочнай прадукцыі. Акрамя гэтага, яны вельмі зацікаўленыя і супрацай у сельскагаспадарчым машынабудаванні.