Кліпам Ксеніі Дзягелькі "Я з вёскі" зацікавіліся КДБ і БТ (відэа)

Як паведамляюць "Беларускія навіны", з гэтай мэтай кадэбісты наведалі Дом дзіцячай творчасці ў райцэнтры Акцябрскі. Менавіта там педагог Андрэй Павук напісаў тэкст і музыку песні "Я з вёскі", якая пару дзён таму стала хітом Байнэту. 

Супрацоўнікаў спецслужбаў зацікавіла, як суадносіцца з дзяржаўнай ідэалогіяй песня, якую выконвае сямікласніца Ксенія Дзягелька. У прыватнасці, іх цікавілі такія пасажы: "Долой мини-юбки! Короткое, узкое! Теперь покупать будем всё белорусское!", "Достанем из недр наших фосфор и калий, чтобы в достатке работал аграрий!"

У Доме творчасці ад каментароў адмаўляюцца. Кажуць, што ўсе каментары пакінуць для тэлеканалаў АНТ і БТ.

Паглядзець кліп можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі