Колькасць ахвяраў "Сэндзі" ў ЗША і Канадзе дасягнула 59 чалавек
Толькі ў Нью-Ёрку загінулі 24 чалавекі.
У многіх выпадках на людзей падалі дрэвы, рэкламныя шчыты і дарожныя знакі. Грамадзян Беларусі ў ліку загінулых няма.
Ад стыхіі найбольш пацярпелі штаты Нью-Джэрсі і Нью-Ёрк. Мільёны людзей застаюцца без святла. На ліквідацыю наступстваў урагана "Сэндзі", як мяркуецца, спатрэбяцца дзясяткі мільярдаў долараў.
Фота — Reuters