Кошт беларускага "Парацэтамолу” за год вырас амаль у чатыры разы

121126_savi4_lejki.mp3

Фармацэўт дзяржаўнай аптэкі № 13 на пытанне Еўрарадыё, імпартныя ці айчынныя лекі купляюць беларусы, заўважае, што гэты выбар залежыць нават ад полу:

“Калі ідзе завоблачны кошт, тады выбіраюць беларускае. Мужыкі ўвогуле, ім грошай не шкада, яны просяць самае лепшае. Бабулькі і дзядулькі — адназначна, беларускія прэпараты бяруць”.

Кошты на беларускія лекі ў рублях выраслі нязначна, але ў адсотках інфляцыя ўражвае: "Парацэтамол" з пачатку года падаражэў у 3,5 разы! Максімальная нацэнка на беларускія лекі не перавышае 30%, але фармацэўты часта зніжаюць надбаўкі. На той жа "Парацэтамол" ці "Арпетол" максімальная надбаўка зніжаная ў сярэднім на 12%.

“Парацэтамол з Барысава на пачатак года каштаваў 450 рублёў. З-за павелічэння адпускных коштаў Парацэтамол вырас у кошце ў 3,5 разы і цяпер каштуе паўтары тысячы. Барысаўскі завод Белмедпрэпараты не так даўно зноў аб’явіў пра павышэнне коштаў. Самі не ведаем чаго ад іх чакаць”, — кажуць Еўрарадыё ў РУП “Белфарм”.


Антыбіётык “Амаклаў” прывозіцца з Галандыі, тут толькі фасуецца. Але гэта ўжо лічыцца… беларускімі лекамі. Падаражаў сімвалічна:

“Амаклаў” у мінулым годзе каштаваў 72 тысячы рублёў, цяпер — 73 тысячы. Імпартныя лекі за кошт валютных ваганняў амаль не падаражэлі, толькі калі фірма сама змяніла прайс”.

У Белмедпрэпаратах тлумачаць, што аб’явілі пра павышэнне коштаў толькі з адабрэння Міністэрства аховы здароўя і толькі на тыя лекі, выраб якіх стратны:

“Мы выходзілі з прапановай, павысіць кошты на стратныя лекі, кошт якіх значна ніжэйшы за адзін долар. Сыравіна часта на іх даражэйшая, чым самі лекі!”

Схема лячэння ад грыпу, па словах намесніцы галоўнага ўрача паліклінікі № 15 Мінска Галіны Віхаравай, выглядае стандартна:

“Антыбіётыкі назначаем толькі пасля ўскладнення. Спачатку хворым на грып мы прапісваем гарачкапаніжаючае і Арпетол, а таксама піццё. А потым, калі ёсць ускладненні, доктар глядзіць, што прапісаць, і звычайна гэта будуць антыбіётыкі з групы пеніцылінавых, а таксама адхаркваючыя. Гэта мінімум”.

Хварэць на грып абыдзецца даросламу каля 46 тысяч рублёў, калі ён будзе ўжываць толькі беларускія прэпараты. Запушчаны грып, для лячэнне якога патрэбныя антыбіётыкі і адхаркваючыя, каштуе больш за 125 тысяч рублёў. У мінулым годзе такі ж набор лекаў абыходзіўся танней. На 10-15 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі