З 9 чэрвеня салярка стала на 250 рублёў даражэй за бензін АІ-92 (табліца)
Паліва патаннела на 13-22%, але салярка нечакана наблізілася ў кошце да 95-га бензіна. За 3 месяцы цана на паліва памянялася пяты раз!
Новыя кошты на аўтамабільнае паліва ўстанавіў канцэрн "Белнафтахім". У сярэднім бензін і салярка патаннелі з 9 чэрвеня на 13-22%. Як паведамілі Еўрарадыё на адной са сталічных заправак, новыя кошты выглядаюць наступным чынам:
Н-80 — 4000;
А-92 — 4200;
А-95 — 4500;
Дызельнае паліва — 4450.
Адзначым, што нечакана салярка на 250 рублёў абагнала самы папулярны бензін АІ-92, хаця заўсёды каштавала танней. Цяпер за дызпаліва давядзецца аддаваць
амаль столькі ж, колькі за 95-ы.
Нагадаем, з 7 чэрвеня кошты на паліва выраслі ў сярэднім на 30%. У той жа дзень прайшла маштабная акцыя “Стоп бензін”. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка загадаў знізіць кошты.
Табліца зменаў кошту паліва
пачатак 2011 года |
3 сакавіка |
31 сакавіка |
24 траўня |
7 чэрвеня |
9 чэрвеня |
Н80 – 2250 |
Н80 — 2410, пасля 2870 |
Н80 – 3150 |
Н80 – 3850 |
Н80 – 4950 |
Н80 – 4000 |
АІ-92 – 2870 |
АІ-92 — 3000 |
АІ-92 – 3300 |
АІ-92 – 3950 |
АІ-92 – 5100 |
АІ-92 – 4200 |
АІ-95 – 3240 |
АІ-95 – 3400 |
АІ-95 – 3750 |
АІ-95 – 4350 |
АІ-95 – 5800 |
АІ-95 – 4500 |
ДП – 2580 |
ДП – 2850 |
ДП – 3150 |
ДП – 3900 |
ДП – 5100 |
ДП – 4450 |