Крамы пачалі прадаваць прадукты ў крэдыт (фота)
Крама N18 у Ждановічах прапануе пакупнікам набыць харчовыя тавары ў крэдыт тэрмінам 1 месяц.
Супрацоўніца крамы распавяла Еўрарадыё, што для атрымання крэдыту патрэбна даведка аб даходах. Таксама патрэбна гарантыя з месца працы, што арганізацыя будзе выплачваць грошы за атрымальніка крэдыту. Ёсць і іншыя ўмовы:
Прадавачка: "Алкаголь набываць у крэдыт нельга, толькі прадукты харчавання. Крэдыт можна атрымаць, калі у вас няма іншых утрыманняў, не выплачваеце іншы крэдыт ці аліменты".