KROK зноў на сцэне!
У старым складзе і са старой праграмай, але толькі на адзін вечар.
Таму, прыхільнікі творчасці гурта Крок, не спіце. Ужо 13-га траўня прыходзьце ў мінскі Jack Club, пачатак 19:00.
Ідэя ўз’яднацца з’явілася ў басіста гурта Аляксея Худніцкага. Ён прыехаў з Санкт-Пецярбурга, дзе зараз жыве, і прапанаваў адзначыць свой дзень народзінаў настальгічным канцэртам.
“Ніякай сур’ёзнасці не назіралася. Наш басіст, які зараз жыве ў Піцеры, прыехаў у Мінск і прапанаваў у яго дзень народзінаў сабрацца, парэпетаваць і зайграць канцэрт у нейкім клубе ў памяць тых дней, калі мы гралі разам”, — распавёў экс-вакаліст KROK Рома Сухоцкі.
Ідэі ўз’яднацца назаўсёды ў музыкаў няма, кажа Рома. І адзначае, што магчыма, такі настальгічны канцэрт пройдзе яшчэ раз.
“Можа праз год, калі гэты канцэрт пройдзе добра, мы правядзем падобнае мерапрыемства яшчэ раз”.