Крымінальную справу Андрэя Пачобута спынілі, бо віна не даказаная
Сам журналіст пра гэта даведаўся з інфармацыйных агенцтваў.
Нагадаем, што журналіста польскай "Gazety Wyborczej" Андрэя Пачобута вінавацілі ў паклёпе на кіраўніка дзяржавы. Нагодай сталі яго артыкулы на сайтах "Хартыя'97" і "Беларускі партызан".
Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, аднак, спыніла справу, бо "высновы лінгвістычных экспертыз разыходзяцца".
У каментары Еўрарадыё Пачобут распавёў, што афіцыйнага дакумента яшчэ не мае:
Пачобут: "Мой адвакат кантактаваў са следчым — следчы пацвердзіў гэтую інфармацыю і сказаў, што сёння вынесена афіцыйнае рашэнне і выслана мне поштай. Я яго атрымаю... Цяжка мне сказаць, наколькі чаканым ці нечаканым было такое рашэнне. Справа забуксавала, калі мяне выпусцілі..."
Журналіст мяркуе, што яго хацелі выціснуць за межы Беларусі. А калі гэта не ўдалося, то справу вырашылі замяць.