Ксенія Сабчак просіць паліцыю абмяняць канфіскаваныя еўра на долары
Аб гэтым расійская свецкая апазіцыянерка піша ў сваім Твітары.
“А вось курс еўра падае. Мае зберажэнні ў еўра. Яны (паліцыя) могуць хоць бы еўра ў долары перавесці па маім запыце, раз яны і так кіруюць маімі грашмі?” – піша Сабчак.
Нагадаем, што на пачатку чэрвеня расійскія спецслужбы правялі шэраг ператрусаў у апазіцыянераў. Прычынай стала крымінальная справа аб беспарадках на Балотнай плошчы. У Ксеніі Сабчак падчас ператрусу канфіскавалі каля 1,5 мільёна еўра. Яна сцвярджае, што гэта былі яе асабістыя сродкі.