Кшыштаф Занусі прыме ўдзел у I кангрэсе каталіцкіх СМІ Беларусі

Як паведамляюць польскія СМІ, удзел у ім прымуць больш за 100 чалавек з Беларусі і замежжа. Вядомы польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі выступіць на кангрэсе з лекцыяй аб ролі каталіка ў СМІ. Шэраг лекцыяў прачытаюць госці з-за мяжы і ўдзельнікі кангрэсу з Беларусі.

Таксама будуць уручаныя ўзнагароды асобам, якія зрабілі ўнёсак у развіццё каталіцкіх СМІ ў Беларусі. Завершыцца кангрэс ўрачыстай імшой, якую прачытае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Фота — polinst.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі