Курс долара на дадатковай сесіі валютна-фондавай біржы склаў 8990

Курс долара на дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы склаў 8990 рублёў, паведамляе сайт nn.by. У папярэдні раз ён складаў 9010 рублёў. Еўра каштуе 12 490 рублёў, а расійскі рубель — 293 рублі.

Ужо ад раніцы курсы ў абменніках істотна пайшлі ўніз. Напрыклад, "Беларусбанк", які ад раніцы выставіў курс куплі 8900–8950, яшчэ да пачатку таргоў апусціў яго на 8700–8750 рублёў. Такі сярэдні курс куплі зафіксаваны і ў большасці іншых банкаў. Разам з тым, пасля "гарачых" выходных, калі людзі масава здавалі валюту, адчуваецца дэфіцыт беларускіх рублёў. Курс продажу долара выстаўляецца банкамі хаатычна і вагаецца ад 9050 да 10 000 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі