Курс долара падскочыў амаль на 500 рублёў
Па выніках таргоў 12 кастрычніка курс долара дасягнуў 8710 рублёў і перавысіў узровень адкрыцця дадатковай сесіі — тады ён складаў 8600 рублёў.
Нагадаем, дадатковая сесія на Беларускай валютна-фондавай біржы адкрылася 14 верасня. Як адзначае nn.by, сёння зранку долары можна здаць па 8400 рублёў, а набыць — па 8500-8700. Ужо цяпер банкі гатовыя купляць долары па 8500 рублёў.