Курсы долара, еўра і расійскага рубля выраслі
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара вырас на 30 рублёў і складае 8640 рублёў, курс еўра вырас на 70 рублёў — да 11540. Курс расійскага рубля складае 286 беларускіх рублёў (учора — 284).
Нагадаем, у панядзелак таргі па долары не праводзіліся, а курс еўра знізіўся на 60 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net