Курсы валют у абменніках будуць змяняцца штодня
Плануецца, што кошты на валюты будуць карэктавацца пасля кожнай сесіі таргоў БВФБ.
Такім чынам, да завяршэння чарговай дадатковай сесіі валютна-фондавай біржы ў абменніках будзе дзейнічаць курс папярэдняга дня, а пасля яе завяршэння – новы, паведамляе БелТА. Сачыць за змяненнем рынкавага і афіцыйнага курсаў валют можна на сайце Нацбанка і Беларускай валютна-фондавай біржы.