Латвія не накладзе вета на сакцыі ЕС супраць афіцыйнага Мінску
Латвія далучыцца да меркавання ЕС у санкцыях супраць беларускага рэжыму.
Пра гэта заявілі прадстаўнікі ўрада краіны пасля абмеркавання на закрытай частцы паседжання, паведамляе партал DELFI.
Выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў міністр абароны Арціс Пабрыкс заявіў, што Латвія не жадала б, каб у выніку неабгрунтаваных санкцый Беларусь аддалілася ад ЕС. Згадвалася і магчымая шкода латвійскай эканоміцы ад эканамічных санкцыяў супраць афіцыйнага Мінску. Аднак, адзначыў міністр, падзеі апошніх дзён у Беларусі змяншаюць шэрагі яе прыхільнікаў у ЕС. Ён патлумачыў, што мае на ўвазе пакаранне смерцю двух асуджаных за выбух у мінскім метро.
Разам з тым Пабрыкс заяўляе, што аб'ём і страты ў выніку магчымых санкцый не такія вялікія, як публічна абвешчаныя некалькі адсоткаў ад ВУП.
Пытанне пра санкцыі міністры ЕС будуць абмяркоўваць 23 сакавіка, але Латвія не лічыць, што ёй трэба выкарыстоўваць права вета.
Фота: grani.lv