Леанід Заіка: “Ніякіх грошай ад МВФ нам браць не трэба!”

Каментуючы ад’езд чарговай місіі Міжнароднага валютнага фонда з Беларусі, эканаміст Леанід Заіка крытычна выказаўся наконт жадання беларускага ўрада атрымаць ад гэтай арганізацыі яшчэ адзін крэдыт.

“Ніякіх грошай Беларусі зараз браць не трэба. Ніякіх крэдытаў. Ні ад МВФ, ні ад Крамля. Беларусі зараз долары не патрэбныя. Беларусі патрэбныя новыя мазгі і новыя людзі ва ўрадзе. Беларусі патрэбныя спецыялісты-прафесіяналы, гэта другое. І трэцяе, Беларусі трэба развіваць сваю эканоміку па прынцыпе “чучхе”. Беларусі патрэбнае новае “чучхе” — апора на ўласныя сродкі”.

Што яшчэ Леанід Заіка сказаў наконт візіта місіі МВФ у Мінск і здольнасці беларускага ўрада пазмагацца з інфляцыяй, у хуткім часе слухайце ў эфіры і чытайце на сайце Еўрарадыё.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі