Лідзія Ярмошына не збіраецца на пенсію

Пра гэта яна заявіла 3 снежня ў інтэрв’ю Радыё Свабода. Са словаў Лідзіі Ярмошынай, Магілёўскі аблвыканкам і савет дэпутатаў вылучыў яе кандыдатуру ў якасці сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі. Ну а вырашаць пытанне наконт прызначэння на пасаду старшыні ЦВК будзе кіраўнік дзяржавы.

Лідзія Ярмошына дадала да гэтага, што новы склад Цэнтравыбаркаму стане вядомы 21 снежня. Менавіта на гэты дзень запланаванае апошняе сёлета пленарнае паседжанне Савета рэспублікі. А верхняя палата Нацыянальнага сходу абірае палову ЦВК — шэсць чалавек. Яшчэ адну палову камісіі прызначае, згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнт Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі