Ярмошына: па выніках рэгістрацыі 4 акругі безальтэрнатыўныя (абноўлена)

Ярмошына агучыла абагульненыя лічбы па краіне. Ужо вядома, што былі зарэгістраваныя 363 чалавекі, 9 чалавек зняліся з выбарчай гонкі (раней паведамлялася пра 7), 122 атрымалі адмову ў рэгістрацыі (раней казалі пра 124-х).

У выбарах удзельнічаюць 8 палітычных партый. Лідарам па колькасці кандыдатаў з'яўляецца Ліберальна-дэмакратычная партыя - выстаўлена 70 чалавек. На другім месцы АГП з 35 кандыдатамі.

122 чалавекі атрымалі адмовы ў рэгістрацыі, 9 самі знялі свае кандыдатуры. Спадарыня Ярмошына паведаміла, што як мінімум 1 чалавек мае шансы паспяхова абскардзіць адмову ў рэгістрацыі.

Лідзія Ярмошына нагадала, што на выбарах у Палату прадстаўнікоў 2008 года было 16 безальтэрнатыўных акругаў. Цяпер — 4: у Шчучыне (балатуецца кіраўнік Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ушкевіч), у Баранавічах (кіраўнік Баранавічкага райвыканкама Мікалай Язубец), у Вілейцы (Віктар Русак, кіраўнік галоўнага упраўлення эканамічнай бяспекі КДБ РБ) і ў Заслаў'і (кіраўнік Петрышкаўскага райвыканкама Аляксандр Мякіннік). Старшыня ЦВК не выключае, што да пачатку датэрміновага галасавання колькасць такіх акругаў можа яшчэ змяніцца.

ЦВК атрымаў 20 скаргаў ад прэтэндэнтаў, якіх не зарэгістраваліся кандыдатамі ў дэпутаты. Іх пачнуць разглядаць у аўторак.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі