Літоўскі і галандскі прэм'еры абмеркавалі беларускае пытанне
Літоўскі прэм'ер-міністр Кубілюс, які знаходзіцца з візітам у Нідэрландах, 31 студзеня сустрэўся са свам калегам Маркам Рутэ.
Прэм'ер-міністры абмеркавалі, сярод іншага, адносіны з Беларуссю, паведамляе прэс-служба літоўскага ўрада.
Галоўнымі тэмамі размовы стала магчымая фінансавая падтрымка літоўскіх энэргетычных праектаў, бяспека балтыйскай паветранай прасторы, місія NATO ў Афганістане.
Нагадаем, галандскі ўрад — адзін з найбольш паслядоўных крытыкаў беларускіх уладаў у Еўрасаюзе. Цяперашні міністр замежных спраў Нідэраландаў Уры Розэнталь вядомы сваёй вельмі крытычнай пазіцыяй да афіцыйнага Мінска.