Лукашэнка: Беларусь навучылася змагацца з “сеткавымі рэвалюцыямі”

На думку Аляксандра Лукашэнкі, варта звярнуць сур’ёзную ўвагу на сучасную інфармацыйную прастору. У тых ці іншых дзяржавах яе выкарыстоўваюць для дэстабілізацыі сітуацыі, упэўнены беларускі кіраўнік.

У якасці прыкладу Лукашэнка прывёў падзеі ў арабскім свеце, дзе пасля рэвалюцыяў, на яго думку, сітуацыя не палепшылася. У Беларусі ні ў якім разе не будуць закрываць для абмеркавання блогі, старонкі ў сацыяльных сетках, цытуе кіраўніка краіны агенцтва БЕЛТА. “Але калі гэта супрацьзаконнае дзеянне, мы адпаведныя захады робім”, — сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі