Лукашэнка даручыў разабрацца, за каго галасавалі на "Еўрафэсце"?
Створаная спецыяльная камісія, якая мусіць высветліць, наколькі аб'ектыўна быў вызначаны пераможца гэтага конкурса.
Пра гэта паведамляе партал tut.by cа спасылкай на крыніцы ў Белтэлерадыёкампаніі. Нібыта, кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на неадназначную рэакцыю на абвешчаныя вынікі "Еўрафэста", пераможцай якога абвесцілі Алену Ланскую.
У спецкамісію ўвайшлі прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку і спецыялісты па абароне інфармацыі. Свае высновы камісія мусіць паведаміць Аляксандру Лукашэнку ў бліжэйшыя дні.
На здымку: кіраўнік "Еўрафэста" Аляксандр Ціхановіч і Алена Ланская.
Фота — bymedia.net