Лукашэнка навучыў вытворцаў сельгастэхнікі, як вырашыць праблему з валютай
Прэзідэнт запатрабаваў хутчэй нарошчваць долю айчынных матэрыялаў, работ і паслуг пры вырабе сельгастэхнікі.
Пра гэта ён заявіў 24 сакавіка, наведваючы навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па механізацыі сельскай гаспадаркі.
Лукашэнка запатрабаваў "як мінімум падвоіць" лакалізацыю вытворчасці вузлоў і дэталяў для беларускай сельгастэхнікі, і ў гэтым выпадку праблемы з валютай вырашацца: "Тады не будзе стагнанняў і пакутаў з нагоды валюты і іншых справаў".