Лукашэнка: некаторыя чыноўнікі засвяціліся на "малазаконным" паляванні
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак правёў сустрэчу з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімірам Цалко.
Гаворка ішла пра дадаткі і змены ў законах "Аб ахове навакольнага асяроддзя", "Аб раслінным свеце" і "Аб жывёльным свеце".
Між іншым, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго "апошнім часам насцярожваюць некаторыя нядобрыя тэндэнцыі". "Пачынаючы ад нашых паляўнічых, асабліва пачынаюць засвечвацца высокапастаўленыя службовыя асобы ў гэтым, мягка кажучы, "малазаконным" паляванні, калі напрамую плацяць егерам...", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
Лукашэнка нагадаў, што на сённяшні дзень сітуацыя з паляваннямі знаходзіцца "пад кантролем".
Фота — bymedia.net