Лукашэнка падпісаў указ, кітайска-беларускі індустрыяльны парк створаць

Згодна з указам, індустрыяльны парк будзе ўяўляць сабой асаблівую эканамічную зону, надзеленую на 50 гадоў спецыяльным прававым рэжымам. Прыярытэтныя кірункі, што намячаюцца да развіцця ў парку, — электроніка, біямедыцына, тонкая хімія і машынабудаванне.

Устаноўлена, што вышэйшым органам кіравання індустрыяльнага парку стане міжурадавы каардынацыйны савет, а кіраванне яго дзейнасцю ажыццяўляе адміністрацыя індустрыяльнага парку, якая з'яўляецца дзяржаўнай установай, падпарадкаванай ураду.

Адміністрацыя парку будзе створана Саветам міністраў, інфармуе БелаПАН.

Таксама ўказам прадугледжана стварэнне сумеснай беларуска-кітайскай кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку. Доля Беларусі ў статутным фондзе гэтай кампаніі складзе 40%, Кітая — 60%. Аднак асноўныя рашэнні будуць прымацца саветам дырэктараў, у якім у беларускага боку ёсць блакіруючы голас.

Нагадаем, мясцовыя жыхары і дачнікі актыўна пратэстуюць супраць будаўніцтва ў Смалявіцкім раёне індустрыяльнага парку. Яны ўпэўнены, што ад такога маштабнага праекта, які прадугледжвае будаўніцтва соцень прадпрыемстваў, непазбежна пацерпіць экалогія гэтых месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі