Лукашэнка падзякаваў Пазняку за цытату пра апазіцыю
На сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта кіраўнік дзяржавы выказаўся на тэмы палітыкі, эканомікі і спорту.
Між іншым, Аляксандр Лукашэнка згадаў лідара КХП-БНФ, палітэмігранта Зянона Пазняка.
"Дзякуй яму [Пазняку], што ён працытаваў мяне пра тое, што я гаварыў на Ўсебеларускім народным сходзе, — цытуе словы Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". — Грошы Захад заплаціў беларускай апазіцыі, даслоўна гаворачы па Пазняку, і яны [апазіцыя] гавораць сёння, што трэба заходнім палітыкам".