Лукашэнка пакуль не прыняў рашэння “па мішках”

120731 Luka kadr raszenni 1.mp3

“Пакуль няма інфармацыі на гэты конт. Як толькі з’явіцца, адразу паведамім. Сёння працоўны дзень толькі пачынаецца”, — расказваюць Еўрарадыё ў прэс-службе кіраўніка краіны.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага тыдня Лукашэнка нарэшце прызнаў факт нелегальнага палёту шведскага самалёта над нашай краінай. "Як растлумачыць правакацыю з лёгкаматорным самалётам, які не толькі перасёк мяжу, але і беспакарана уварваўся на тэрыторыю Беларусі? — спытаўся Аляксандр Лукашэнка ў "сілавікоў". — Бо гэта ў першую чаргу — бяспека нашых грамадзян. Больш за тое, бо гэты самалёт быў своечасова выяўлены. Але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт? Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства канкрэтных выканаўцаў ці памылкі ў самой сістэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы? Я хацеў бы пачуць адказы на гэтыя пытанні… Максімум ў панядзелак мною будзе прынята рашэнне пасля гэтай нарады, у тым ліку і кадравыя рашэнні".

Да таго часу афіцыйныя структуры адмаўлялі факт перасячэння мяжы Беларусі шведскім самалётам 4 ліпеня, які раскідаў над Івянцом і Мінскам мядзведзікаў з цыдулкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі