Лукашэнка павіншаваў Януковіча з Днём незалежнасці
Сёння Украіна адзначае галоўнае свята дзяржавы.
У віншаванні, якое беларускі прэзідэнт накіраваў ад імя беларускага народа і сябе асабіста, гаворыцца, што Беларусь і Украіну аб’ядноўвае не толькі шматвекавая агульная гісторыя, але таксама і добрасуседскія адносіны. Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што адносіны паміж Беларуссю і Украінай будуць развівацца яшчэ больш эфектыўна.
Нагадаем, што сёння Украіна святкуе дваццацігадовы юбілей падпісання Акта аб незалежнасці.