Лукашэнка раздаў генеральскія пагоны пяці палкоўнікам

Генерал-маёрамі міліцыі сталі палкоўнікі Аляксандр Барсукоў (начальнік ГУУС Мінгарвыканкаму, на здымку — злева) і Мікалай Мельчанка (намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі (са студзеня 2012-га). Генерал-маёрамі сталі таксама Алег Дзвігалёў — камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і супрацьпаветранай абаронай (з верасня мінулага года) Узброеных сілаў Беларусі і Ігар Лацянкоў — намеснік міністра абароны па ўзбраенні (з красавіка 2012-га).

Спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы атрымаў Генадзь Ласута, намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях.

Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі