Лукашэнка звольніў двух буйных спартовых чыноўнікаў

Нагадаем, што 26 кастрычніка на алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэту Аляксандр Лукашэнка, які таксама ўзначальвае НАК, жорстка раскрытыкаваў працу па падрыхтоўцы спартсменаў да Гульняў у Лондане, перадае БелаПАН.

Ён нагадаў, што персанальная адказнасць за вынікі ў спартовай галіне раней ужо была вызначаная па формуле “3+1”: “Міністр [спорту Алег Качан], [Ігар] Заічкоў, [Сяргей] Цяцерын плюс [Генадзь] Аляксеенка. І тады мы дамовіліся: правал — вы ўсе сыходзіце адпачываць на лаўрах або на пенсію, або на нейкую іншую працу”.


Цяцерын і Аляксеенка з’яўляюцца віцэ-прэзідэнтамі НАК, Заічкоў да цяперашняга часу быў першым віцэ-прэзідэнтам і памочнікам прэзідэнта ў пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі