Любові Кавалёвай далі паўгадзіннае спатканне з сынам
2 снежня яна пабачылася з ім у ізалятары КДБ.
Сустрэча адбывалася пад кантролем. Маці і сын размаўлялі праз шкло. Побач стаяў наглядчык, які слухаў іх размову. Па словах маці, нельга было размаўляць ні на якія тэмы, акрамя побытавых.
Маці сказала Уладзіславу Кавалёву, што будзе рабіць усё магчымае, каб абскардзіць прысуд. Дарэчы, сястра Кавалёва Таццяна таксама атрымала дазвол на сустрэчу з братам 5 снежня.
Нагадаем, што Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава прысудзілі да смерці. Іх прызналі вінаватымі ў тэракце ў метро і шэрагу іншых выбухаў.
Фота: bymedia.net