Магілёўскія дэмакраты ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыля без дазволу
Яны ўсклалі кветкі каля сімвалічнага крыжа ахвярам Чарнобыльскай катастрофы.
Акцыя была нешматлюднай — каля 20 удзельнікаў. Міліцыянты здымалі іх на відэа, аднак акцыі не перашкаджалі.
Ніякіх заяваў з просьбай дазволіць мерапрыемствы афіцыйна ў гарвыканкам дэмакраты не падавалі. Пра гэта паведаміў лідэр магілёўскай кааліцыі дэмакратычных сілаў Юрый Новікаў. Ён падкрэсліў, што ўскласці кветкі да крыжа і памаліцца мог прыйсці любы магілёвец — прыкра было б, калі б гэта не дазволілі зрабіць.
Новікаў таксама адзначыў, што прымаць удзел у афіцыйным мітынгу каля мемарыяльнага знака “Ахвярам Чарнобыля” дэмакраты не збіраліся. Гэта звязана з тым, што ім не даюць магчымасці выступаць перад удзельнікамі.