Магілёўскага актывіста 12 сакавіка павінны дапытаць у мінскім КДБ
КДБ гатовы аплаціць паездку на допыт.
У гэтым часова непрацуючага актывіста "Маладога фронту" Валянціна Лабачова запэўніў магілёўскі прадстаўнік спецслужбы. Гэта ўжо другі выклік актывіста ў сталічны КДБ пасля Плошчы — актывіст дапытваўся як сведка па справе аб "масавых беспарадках" 16 лютага, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".