Маладафронтаўца Міхася Мускага не выпусцілі з-за кратаў

Актывісты міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) адбывалі 15-суткавы арышт пасля Чарнобыльскага шляху. Аднак, па звестках сайту "Маладога фронту", Мускага так і не выпусцілі. Паплечнікі даведаліся, што застаўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. У дзяжурнай частцы маладафронтаўцам паведамілі, што ў панядзелак, 14 траўня, у Маскоўскім судзе будзе разглядацца справа Мускага, таму яго пакінулі да суда за кратамі.

У чым вінавацяць юнака, невядома. Маладафронтаўцы мяркуюць, што Мускага звінавацяць у дробным хуліганстве.

Не выключана, што справа Мускага тлумачыцца тым, што ён адмаўляецца праходзіць тэрміновую службу ў войску і патрабуе альтэрнатыўную. Юнаку выдалі позву ў ваенкамат на 14 траўня.

Фота — mfront.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі